Задачы i функцыi
Дзяржаўная ўстанова «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 г. № 340-З «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» і пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2012 г. № 100 «Аб узаемадзеянні галоўных дзяржаўных санітарных урачоў».
Мэта:
Забяспечыць санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт насельніцтва г. Мінска, прафілактыку захворванняў, аздараўленне асяроддзя пражывання чалавека і ўмоў яго жыццядзейнасці.
Асноўныя задачы і функцыі:
- ажыццяўленне нагляду за выкананнем арганізацыямі, фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва;
- рэалізацыя мер па прафілактыцы захворванняў шляхам папярэджання, выяўлення і спынення парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка і ўнясенне ў органы дзяржаўнага кіравання прапановы па выкананні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, забеспячэнню санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва і ажыццяўленне дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы;
- фарміравання здаровага ладу жыцця насельніцтва;
- правядзенне санітарна-гігіенічных і мікрабіялагічных даследаванняў у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі.
- правядзенне сертыфікацыі, дзяржаўнай рэгістрацыі і санітарна-гігіенічнай экспертызы прадукцыі ў адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі